Уначы ў Мінску аўто ўляцела ў асвятляльную мачту: загінулі 3 чалавекі

24 октября 2020

Смяротнае ДТЗ у Мінску. Уначы на Ігуменскім тракты малады чалавек не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Тры чалавекі загінулі: адзін - 2001 года нараджэння ў машыне, яшчэ двое - 2003 года нараджэння ў бальніцы. Зараз спецыялісты ўстанаўліваюць усе акалічнасці трагедыі, а таксама - хто кіраваў транспартным сродкам. Узбуджана крымінальная справа.