Неверагодныя гісторыі выратавання

15 мая 2020
Два кацяня вырашылі стаць аўтамабілістамі, але не разлічылі сіл і захраснулі ў машынах. Аднаго мурлыку ратавальнікі выцягнулі з падкапотнай прасторы. Гэта здарылася на вуліцы Люксембург. А праз некалькі гадзін ужо на Філімонава ўвагу гараджан прыцягнула жаласнае мяўканне. І гэтага небараку не пакінулі ў бядзе. Дарэчы, апошняга кацяня забрала да сябе дзяўчына, якая і патэлефанавала ў МНС.