Няцёплы прыём на БМЗ

21 августа 2020
Заклікі да пратэстаў і забастовак, абвостраны інфармацыйны фон, калі ўвесь час з'яўляюцца навіны аб нібы спыненых вытворчасцях - у такіх абставінах складана зразумець, ці сапраўды працоўныя калектывы паддаюцца гэтай хвалі. Сёння ў Жлобіне падтрымаць нібы забастоўшчыкаў на БМЗ прыехала Марыя Калеснікава. І вось што атрымалася, калі яна сустрэла не сваю масоўку, а сапраўдных рабочых.