Нясвіж адзначае 435 гадоў з дня ўстанаўлення Магдэбургскага права

4 мая 2021

Гістарычны юбілей у Нясвіжы – горад адзначае 435 гадоў з дня ўстанаўлення ў ім Магдэбургскага права. Гэта прывілея, якая сфарміравалася ў XIII стагоддзі і надавалася толькі гарадам са значным сацыяльна-эканамічным і грамадскім развіццём. Магдэбургскае права давала магчымасць жыць па законах самакіравання, больш эфектыўна развіваць сваю эканоміку і гандаль, спрыяла прагрэсу ў правах і свабодах грамадзян. Магдэбургскае права ў Нясвіжы з'явілася пры Мікалаю Хрыстафоры Радзівіле (Сіротку). Свой герб горад атрымаў менавіта ў гэты час.

У эпоху Магдэбургскага права ў Нясвіжы стварылі важныя гістарычныя аб'екты, якія па сённяшні дзень з'яўляюцца архітэктурнай адметнасцю горада. Так, першай пабудовай, якую жыхары Нясвіжа самастойна ўзвялі ў 1596 годзе, была ратуша. Яна захавалася праз стагоддзі.