Некалькі сотняў вялізных яек з пап’е-машэ зрабілі вучні Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы

8 апреля 2018

Некалькі сотняў вялізных яек з пап’е-машы да Вялікадня зрабілі вучні Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы. Дэкаратыўнымі вырабамі сёння дзеці ўпрыгожаць яблыню ў цэнтры горада, якая расце на плошчы паміж касцёлам і царквой. Гэтая традыцыя зарадзілася 5 гадоў таму. Вучні самі распрацоўваюць эскізы малюнкаў. Перавагі аддаюць яркім фарбам. Каб упрыгажэнні ў выглядзе яйка захаваліся надоўга, іх пакрываюць лакам.

Такая творчая ідэя па душы не толькі жыхарам райцэнтра, але і турыстам. Арт-яблыня - любімае месца для сэлфі.