Неабыякавыя беларусы выказваюць словы падтрымкі і скрухі

28 марта 2018

Трэці дзень да пасольства Расіі ў Мінску працягваюць несці кветкі, цацкі, людзі пакідаюць лампады і запіскі. Неабыякавыя беларусы выказваюць словы падтрымкі і скрухі. У будынку дыпмісіі да 6 вечара сёння адкрытая жалобная кніга, дзе можна пакінуць свае спачуванні.