Няпростая эпідабстаноўка прымушае ўзмацняць меры прафілактыкі: з 9 кастрычніка ў Беларусі - абавязковы масачны рэжым

9 октября 2021
Сёння ў Беларусі пачынае дзейнічаць абавязковы масачны рэжым. Няпростая эпідабстаноўка прымушае ўзмацняць меры прафілактыкі. Зараз ахоўныя маскі альбо рэспіратары абавязкова выкарыстоўваць у гандлёвых аб'ектах, транспарце (у тым ліку таксі) і пры наведванні аб'ектаў сферы паслуг, прадпрыемстваў і арганізацый. У цэлым без маскі можна толькі на адкрытым паветры. Выкананне сацыяльнай дыстанцыі таксама абавязкова!

Размова аб штрафах пакуль не ідзе, гэта, хутчэй, забарона на абслугоўванне наведвальніка без маскі.