Незвычайная школа для татаў ператварыла гандлёвы цэнтр Мінска ва ўтульны дом

17 сентября 2018

Упершыню ў сталіцы арганізавалі оўпэн-класы для маладых бацькоў. Вопытныя ўрачы ў ролі настаўнікаў паведамiлі татам пра асаблівасці развіцця немаўлят, правілы першага прыкорму і догляду дзяцей. Сакрэтамі сямейнага жыцця падзяліліся і папулярныя артысты. А разам з беларускімі журналістамі таты паўдзельнічалі ў конкурсах і нават самастойна паспрабавалі прыгатаваць смачнае снеданне.

На мерапрыемстве працавалі гульнявыя зоны для дзяцей, не забыліся і пра маладых матуль. Для іх таксама арганізавалі майстар-класы.