"Недзіцячая" размова - сёння ў ток-шоу "Форум"

25 мая 2015

Як пазбегнуць падлеткавага насілля, хто вінаваты ў дзіцячых канфліктах і як абараніць дзіця. “Недзіцячая” размова - сёння ў ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Падставай для вялікай дыскусіі стаў інцыдэнт у сталічнай школе, калі проста падчас урока ў клас уварваўся бацька вучня і на вачах ва ўсіх збіў чацвертакласніка. 

У рамках "Панарамы" мы паспрабуем правесці "Пазакласную гадзіну і зрабіць работу над памылкамі", якія часам могуць каштаваць жыцця".