Невялікія маразы, галалёд і сонца - якім будзе надвор’е ў Мінску і вобласці ў святочныя выдадныя сакавіка

7 марта 2024

Каляндарная вясна ўзяла паўзу. У святочныя выхадныя ў Мінску і Мінскай вобласці днём будзе крыху вышэй за нуль, а ноччу невялікія маразы. 8 сакавіка прагназуецца ад  -1 да +5 °C. Пры гэтым будзе сонечна і без ападкаў. Лёгкая прахалода захаваецца і 9 сакавіка. Халодны паўночны вецер уначы будзе слабым, а днём узмоцніцца.

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра істотна не зменіцца. Па тэрыторыі ўсёй вобласці пройдуць моцныя дажджы.