Выканаўцы тэрактаў у Бруселі знаходзіліся ў вышуку Інтэрпала

24 марта 2016

Выканаўцы тэрактаў у Бруселі Халід Бакраўі і Наджым Лаашраўі знаходзіліся ў вышуку Інтэрпала па абвінавачанні ў тэрарызме. Следства лічыць, што Халід узарваў бомбу ў метро, а яго брат і Лаашраўі ўчынілі самападрыў у аэрапорце. У той жа час паліцыя ўсё яшчэ перакананая, што ў смяротнікаў быў як мінімум адзін саўдзельнік. Яго асоба не высветленая. Напярэдадні падчас рэйду ў Бруселі быў затрыманы мужчына. Паліцэйскія высвятляюць яго сувязь з тэрарыстамі. Колькасць пацярпелых у тэрактах у Бруселі павялічылася да 300 чалавек - гэта грамадзяне 40 краін. Афіцыйна пацверджаная гібель 31 чалавека. І сёння ў Бруселі пройдзе экстранная сустрэча міністраў унутраных спраў і юстыцыі краін ЕС. Напярэдадні кіраўнік Еўракамісіі заклікаў стварыць адзіны орган па гарантаванні бяспекі.