На Беларусь 1 стартуе новы сезон самой народнай камедыі Сваты-6

14 апреля 2013

Па глядацкай папулярнасці праект унікальны: рэйтынгі б'юць рэкорды, а рэплікі Івана Будзько разбіраюць на цытаты. Яго фірменныя шо і ля  зараз ведаюць усе. Гаворачы пра новы сезон і поспех у першых гледачоў, крытыкі ў адзін голас сцвярджаюць: у гэтай частцы, акрамя неверагоднага гумару, ёсць яшчэ і глыбокая жыццёвая мудрасць. Зрэшты, і яна таксама з усім каларытам кучугурскай рэальнасці. Часам здаецца, што ў кадры не народныя і заслужаныя артысты, а самыя сапраўдныя Валюха, Міцяй, Вольга Мікалаеўна. Як атрымліваецца сыграць такое неверагодна цікавае для гледачоў жыццё?

Мы спыталі ў тых, каму гэта ўдалося. Рэпартаж Інны Пілевіч.

Гультай, хітрун, балака і фантазёр. Гэтыя недахопы зрабілі  Міцяя Буханкіна харызматычным героем і народным улюбёнцам. Упершыню ён з'явіўся на экране ў 3-м сезоне серыяла Сваты і з другарадных персанажаў адразу ж перайшоў у статус галоўнага героя. Назойлівы сусед сям'і Будзько рэгулярна па-майстэрску наводзіў шум і трапляў у пераплёт у родным сяле Кучугуры. Каб увасобіць вобраз Міцяя на экране, акцёр Мікалай Дабрынін  ужо 4 гады не святкаваў уласны дзень нараджэння. Замест застолля здымаўся ў чарговых эпізодах сямейнай камедыі. Яго персанаж стаў настолькі папулярным, што пра яго стварылі асобны серыял. Байкі Міцяя - гэта цэлы ланцужок навел па матывах фільма Сваты.

Гэтае эксклюзіўнае інтэрв'ю нашаму каналу Мікалай Дабрынін даў у Маскве. Дзесьці паміж спектаклем у тэатры Рамана Вікцюка і чарговымі здымкамі ў Кіеве. Адкрывае таямніцы новага сезона Сватоў. Там яго герой Міцяй прымерыць вобраз палкаводца Напалеона і спевака Стаса Міхайлава.

Сельскі клан Будзько і арыстакратычна вытанчаныя Бярковічы. Такія розныя, яны сутыкаюцца з простымі жыццёвымі рознагалоссямі, якія ёсць практычна ў кожным доме. Калі ў мінулых сезонах з тэлевізійнай сям'ёй мы пражывалі толькі перыяд канікул і водпускаў, то зараз камеры сачылі за імі ўсе 4 пары года. 6-ы сезон у сваіх інтэрв'ю рэжысёры аб'явілі заключным. Гледачы не згодныя і просяць на біс. Яны нават напісалі петыцыю прадзюсарам з просьбай зняць сёмы сезон.

Сваты - лідары тэлерэйтынгаў гэтага года. Нават за 5 здымачных гадоў сцэнарысты не спісаліся і падтрымліваюць  цікавасць гледачоў. Дарэчы, Беларусь ацэніць працяг фільма ўслед за краінай-вытворцай. Для параўнання на расійскай медыяпрасторы прэм'ера толькі праз тыдзень. Прыгоды клана Будзько, Бярковічаў і Буханкіных - гэта 16 серый у вячэрнім прайм-тайме. Але гэта яшчэ не ўсё. Пасля асноўнай прэм'еры канал Беларусь 1 пакажа і фільм пра фільм - 4 тэлевізійныя раздзелы сюрпрызаў на пляцоўцы.