Кансультацыі ў Савеце Бяспекі ААН наконт адпраўкі міратворчага кантынгенту на Данбас пачнуцца 23 лютага

21 февраля 2015

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, перадае БелТА. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Украіны лічыць, што прысутнасць міратворцаў - гэта гарантыя выканання мінскіх дамоўленасцяў. Таксама Павел Клімкін удакладніў, што падчас кансультацый разгледзяць і паліцэйскую місію ЕС.

Тым часам ва Украіне працягваецца адвядзенне цяжкага ўзбраення. Працэс павінен завяршыцца праз 2 тыдні. Таксама, паводле звестак украінскіх СМІ, ужо сёння павінен прайсці абмен ваеннапалоннымі.