Названа самая папулярная спецыяльнасць у БДМУ ў 2022 годзе

29 июля 2022
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт завяршыў прыём абітурыентаў на бюджэтную форму навучання. У рэйтынгу папулярных спецыяльнасцяў ВНУ на першым месцы стаматалогія. Прахадны бал на спецыяльнасць самы высокі ва ўніверсітэце - 370. Крыху менш для тых, хто паступае на фармацыю і лячэбную справу. Рады курсантаў Ваенна-медыцынскага інстытута сёлета папоўняць 40 першакурснікаў. Для іх прайшло афіцыйнае залічэнне ў медуніверсітэт. 

Усяго сёлета ахвотнікаў паступіць у БДМУ было 1 100 чалавек. Уступная кампанія па залічэнні абітурыентаў ужо на платную форму навучання завершыцца 8 жніўня.