Нацыянальны семінар па дзяржзакупках адкрываецца сёння ў Мінску

3 сентября 2018

Запрошаны прадстаўнікі дзяржорганаў і бізнес-саюзаў. Беларусь на пасяджэнні ў Жэневе напрыканцы чэрвеня атрымала статус назіральніка пры камітэце СГА па дзяржзакупках. Гэта дае магчымасць удзельнічаць у дыскусіях па ацэнцы магчымасцяў і рызык буйных экспарцёраў на рынку вялікага гандлю.

Гэтымі днямі ў Мінску азнаёмяць з лепшымі сусветнымі практыкамі па дзяржзакупках. Вопытам падзеляцца краіны, якія ўжо працуюць на рынках Сусветнай гандлёвай арганізацыі.