Наталля Качанава сустрэлася з актывам Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў

15 мая 2021

Галоўнае, як у Беларусі цэняць кожную канкрэтную сям'ю. Дапамогі, жыллё, сямейны капітал, права атрымаць бясплатную адукацыю, магчымасць наведваць гурткі, спартыўныя секцыі. Пералічваць можна доўга. Аб тым, што і колькі робіць дзяржава ў сямейнай палітыцы, абмяркоўвалі сёння ў Мінску. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з актывам Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў. Аб'яднанню чвэрць стагоддзя і ў яго радах звыш 3 з паловай тысяч чалавек. Гаварылі шмат і шчыра. Пытанні датычыліся не толькі шматдзетных сем'яў.