Наталля Качанава прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы на Мінскім падшыпнікавым заводзе

12 января 2022
Дыялогавай пляцоўкай стаў і Мінскі падшыпнікавы завод. З працоўным калектывам сустрэлася старшыня Савета Рэспублікі. Наталля Качанава падкрэсліла, што  беларускія прадпрыемствы - фундамент эканомікі краіны. Спікер верхняй палаты парламента разгледзела і праблемы, што хвалююць завадчан. У цэлым Наталля Качанава адзначыла ўцягнутасць беларусаў у працу над новым праектам Канстытуцыі. Людзей хвалюе ў першую чаргу захаванне стабільнасці і сацыяльных гарантый.

У краіне таксама працуюць грамадскія прыёмныя па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.  Прапановы, якія паступаюць ад грамадзян, разгледзяць на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы.