Наталля Качанава павіншавала з 8 Сакавіка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Чудаеву

9 марта 2021
З Міжнародным жаночым днём ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Валянціну Чудаеву павіншавала Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава. Ніякіх фармальнасцей - у хатняй абстаноўцы за кубкам гарбаты гаварылі пра жыццё, мір і стабільнасць у краіне, абмяркоўвалі бытавыя тэмы. Такія сустрэчы з пажылымі людзьмі Савет Рэспублікі праводзіць на пастаяннай аснове. Сенатары рэгулярна наведваюць тых, каму трэба ўвага, і дапамагаюць вырашаць  надзённыя пытанні. 
 

Валянціна Чудаева добраахвотнікам пайшла на фронт у 17 гадоў, была ў званні камандзіра гарматы зенітнай артылерыі

Прайшла  дарогамі Калінінскага, Заходняга і 2-га Беларускага франтоў. Закончыла вайну ў Польшчы на мяжы з Усходняй Прусіяй. За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ўзнагароджана медалём "За Перамогу над Германіяй 1941-1945 гадоў".