Наталля Эйсмант: Вынікі супрацоўніцтва з ААЭ і дамоўленасцяў лідараў адчуе на сабе ўся Беларусь

6 февраля 2023

Вынікі супрацоўніцтва з Ааб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і дамоўленасцяў лідараў адчуе на сабе ўся Беларусь. Гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант у інтэрв'ю беларускім журналістам. Асноўнай тэмай размовы стала падвядзенне вынікаў вялікай камандзіроўкі Прэзідэнта. У Арабскіх Эміратах, па словах прэс-сакратара, Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг (у тым ліку незапланаваных) сустрэч з бізнесменамі. Гэта акрамя перамоў з Прэзідэнтам ААЭ. Нагадаем, у Беларусі з удзелам эмірацкага капіталу ўжо рэалізуюцца бізнес-проекты. Што датычыцца дэталяў вынікаў візіту на поўдзень Афрыкі, гэта не толькі прамыя кантракты і дамоўленасці з урадам і бізнесам Зімбабвэ, гэта яшчэ і вялікі ўклад у стратэгічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі на ўсім поўдні кантынента.

Наталля Эйсмант адрэагавала і на ўкіды і фэйкі ў Сетцы, звязаныя з сынамі і нерухомасцю Аляксандра Лукашэнкі. Поўную версію інтэрв'ю глядзіце на YouTube-канале АТН. Прэс-сакратар Прэзідэнта расказала і пра рабочы тыдзень кіраўніка дзяржавы: акцэнт зробяць на эканамічныя пытанні і тэмы, звязаныя з бяспекай. Акрамя таго, у найбліжэйшы час адбудзецца "Вялікая размова". Гэта фармат прамых зносін Аляксандра Лукашэнкі з прэсай, апошні раз такое мерапрыемства праводзілася паўтара года таму.