Сапраўдны ваенны флот у мініяцюры ў сябе дома стварае мінчанін

9 марта 2014

Караблі і падводныя лодкі - у кватэры. Сапраўдны ваенны флот у мініяцюры проста ў сябе дома стварае мінчанін, капітан падводнай лодкі ў адстаўцы Валерый Грынкевіч.


Як і з чаго атрымліваецца сапраўдны твор мастацтва, даведаўся Аляксей Радзівонаў. Менавіта паводле такіх чарцяжоў Валерый Грынкевіч узнавіў ужо шэсць прататыпаў ваенна-марскіх падводных лодак і караблёў. Ад корпуса судна да драбнюткіх механізмаў - дакладнасць і асаблівая ўвага да дэталяў здзіўляюць не толькі родных і блізкіх, але і вопытных канструктараў.


Гэта ўжо потым - 35 гадоў ваенна-марской службы на падводнай лодцы і званне капітана другога рангу. Усе дэталі, якія ён узнаўляе, бачыў ужывую, датыкаўся.


Ваенная кар'ера засталася ў мінулым, але з любоўю да мора ён расставацца не пажадаў.


Майстэрня і выставачная зала - усё ў адным пакоі. Седзячы на канапе перад тэлевізарам, Валерый і стварае свае творы мастацтва. Не з мармуру і фарбаў, а з высакародных гатункаў дрэва. Прывучае да карпатлівай працы і ўнука. Галоўнае, гаворыць, цярпенне.


Стварэнню прататыпа такой супрацьлодачнай падводнай лодкі паслужыла туга Валерыя Мікалаевіча аб службе ў ваенна-марскім флоце. На яе стварэнне пайшло амаль два месяцы. Самае цяжкае, прызнаецца, не сам працэс стварэння, а пошук патрэбных матэрыялаў.


Фанера патрэбнай якасці і памеру, чыстая латунь і, вядома, спецыяльныя інструменты - для гэтай працы прыдатны не кожны разак.


Свой першы карабель капітан рабіў з асаблівым пачуццём - у падарунак унуку на дзень нараджэння. Зараз такія мадэлі сталі лепшым сюрпрызам для шматлікіх блізкіх. Наступны карабель адправіцца ў імправізаванае вялікае плаванне ў дзень нараджэння дачкі.