Народнымі забавамі ў Белавежскай пушчы адзначылі Масленіцу

14 марта 2021
У запаведніку гэтае свята  мае свае асаблівасці. Так, Дзед Мароз развітваецца з Матухнай Зімой, якая забірае на Паўднёвы полюс снег і маразы. На провадах пабывала і Марыя Тройніч.

З чарніцамі, мёдам і баравікамі: у маёнтку Дзеда Мароза Масленіцу святкуюць з асаблівым - пушчанскім каларытам. Да традыцыйных бліноў падаюць сочыва з дзікаросаў, сабраных у лясах запаведніка. І, вядома, гарбату на траве. 

Акрамя масленічных пачастункаў, гасцей чакала экскурсія па маёнтку. І хоць навагоднія святы ззаду, кожны мог папрасіць у Дзеда Мароза выканаць запаветнае жаданне. Паводле слоў чараўніка, у казачным маёнтку для цудаў абмежаванняў няма. 

З Масленіцай у маёнтка Дзеда Мароза звязаныя свае традыцыі. З наступленнем вясны тут праводзяць Матухну Зіму. Паводле легенды, менавіта гэтая казачная гераіня прывозіць у Беларусь снег і маразы.

У далёкае падарожжа Матухна Зіма адпраўляецца са світай і ў карэце. Гэта таксама адзін са звычаяў маёнтка. 

Кульмінацыяй свята стала спаленне пудзіла зімы. Па традыцыі - яно сімвалічна. Жыхары пушчы верылі, што разам з пудзілам знікае ўсё дрэннае, што здарылася летась. 

Галоўны зімовы чараўнік застаецца ў сваёй рэзідэнцыі. Зімовую вопратку ён хутка памяняе на льняны касцюм і саламяны капялюш. Паводле слоў Дзеда Мароза, у несезон працы будзе нямала: трэба адказваць на лісты і рыхтаваць падарункі да наступных святаў.