Народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Зубковай - 85

3 ноября 2023

Усё яе жыццё - тэатр, і нязменна адзін. Легендарная актрыса Купалаўскага Зінаіда Зубкова святкуе юбілей. Народнай артыстцы Беларусі - 85. Яна нарадзілася пад Ленінградам у сям'і ваеннага марака, вырасла без бацькі-героя ў Латвіі, а сябе ў мастацтве прысвяціла Мінску. На культавую драматычную сцэну Зінаіда Пятроўна выходзіць вось ужо 63 сезоны. Дзеля мары нават вывучыла беларускую мову, на якой і сёння будуецца рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра. Зінаіда Зубкова вучылася на практыцы ў лепшых - першай трупы БДТ-1 (многія зараз адзначаюць падабенства Зінаіды Зубковай са Стэфаніяй Станютай). У партфоліа народнай артысткі дзясяткі тэатральных і кінароляў: ад класічных гераінь да вострахарактарных персанажаў.

Зінаіда Пятроўна не прамяняла высокае мастацтва на танную антрэпрызу 2020-га - засталася ў  родным Купалаўскім, нягледзячы на агрэсіўную агітацыю былых партнёраў па цэху звольніцца. У сучасным рэпертуары ў артысткі 6 спектакляў, у тым ліку і галоўныя ролі. Яшчэ некалькі прэм'ер з яе ўдзелам у рэпетыцыйным працэсе. Сёння ўвечар юбілею Зінаіды Зубковой  прысвечаны "Вечар" па п'есе Аляксея Дударава, галоўную ролю ў якім яна выконвае вось ужо 17 гадоў.