НАН Беларусі прэзентуе айчынныя распрацоўкі на энергетычным і экалагічным форуме

9 октября 2019

Яшчэ адна міжнародная падзея адбываецца ў гэтыя дні ў сталіцы. Сёння другі дзень Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Удзельнікі абмяркуюць, як зрабіць перапрацоўку другаснай сыравіны максімальна эфектыўнай. Працягне працу і выстава тэхналагічных распрацовак - усяго каля паўтары сотні ноу-хау. Нацыянальная акадэмія навук прэзентавала аўтаномную сістэму цяплічных святлодыёдаў для павышэння ўраджайнасці. Яшчэ адна навінка - айчынная ўсталёўка для ачысткі вады, у тым ліку на прамысловых прадпрыемствах. У суадносінах цана-якасць яна пераўзыходзіць замежныя аналагі.

Нагадаем, Беларускі энергетычны і экалагічны форум адкрыўся напярэдадні бізнес-сустрэчай з італьянскімі партнёрамі.