Пачаўся суд па справе былога першага намесніка Міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы

9 февраля 2015

У Мінскім абласным судзе пачаўся суд па справе былога першага намесніка Міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы. Нагадаем,  14 красавіка дзяржслужачага вызвалілі ад занятай пасады ў сувязі з узбуджэннем крымінальнай справы. Лісіца перавысіў службовыя паўнамоцтвы. Ён адрамантаваў двухузроўневую службовую кватэру за 300 мільёнаў рублёў бюджэтных грошай, пазапраўна завалодаў амаль гектарам зямлі. Паводле інфармацыі следства, абвінавачваны  таксама пабудаваў катэдж у водаахоўнай зоне, чым нанёс навакольнаму асяроддзю ўрон на суму больш як 1 мільярд рублёў. Другі асабняк  былы намеснік міністра пабудаваў за кошт дзяржавы і пазапраўна яго прыватызаваў. Першае выязное слуханне суда па справе Лісіцы  праходзіць у Салігорску.