Пачатак пажаранебяспечнага сезона - асабліва адказны перыяд для супрацоўнікаў МНС

28 марта 2024

Прычына пажараў у экасістэмах - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Пра гэта нагадваюць супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці падчас прафілактычных рэйдаў.
Каб пазбегнуць экстраннай сітуацыі, уладальнікам прысядзібных участкаў нагадваюць правілы спальвання леташняй травы і смецця. Ілья Цвяткоў далучыўся да супрацьпажарнай інспекцыі.

Нават самае маленькае вогнішча можа стаць прычынай надзвычайнай сітуацыі. Пачатак пажаранебяспечнага сезона - асабліва адказны перыяд для супрацоўнікаў МНС Мінскай вобласці. У першую чаргу ратавальнікі робяць акцэнт на правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў у прыватным сектары. Пра тое, як правільна і бяспечна наводзіць парадак на сваім прысядзібным участку і не дапусціць стыхійных узгаранняў, распавядаюць дачнікам.

Разводзіць вогнішча на сваім участку можна. Аднак для гэтага трэба загадзя падрыхтавацца. Вядро з вадой, вогнетушыцель, рыдлёўка і пясок - абавязковыя атрыбуты. Месца для адкрытага агню таксама трэба выбіраць правільна - як мага далей ад жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў.

Толькі за гэты год у Мінскай вобласці ратавальнікі ўжо зафіксавалі і ліквідавалі больш за 180 узгаранняў сухой расліннасці. Калі пажар выйшаў з-пад кантролю, варта неадкладна тэлефанаваць па нумары 101 або 112.

У сувязі з сухім надвор'ем і адсутнасцю ападкаў ратавальнікі Мінскай вобласці зараз працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. У найбліжэйшы час агняборцы правядуць маштабныя вучэнні па ліквідацыі пажараў у экастэмах, правядуць прафілактычную работу з насельніцтвам. Галоўная задача - данесці да кожнага, што неасцярожнае абыходжанне з агнём недапушчальнае.