Пачатак тыдня ў Беларусі будзе непагодлівым

13 ноября 2017

Мокры снег, дажджы і парывісты вецер. Пачатак тыдня ў Беларусі будзе непагодлівым. Пры гэтым тэмпература днём ад 0 да плюс 6. Гэта на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму. Самым цёплым днём стане чацвер - паветра прагрэецца да 7. Такое пахмурнае надвор'е захаваецца да канца тыдня. У выхадныя тэмпература чакаецца ад 0 да 5 цяпла.