На выставе ў мастацкай галерэі Пушкінскай бібліятэкі прадэманстраваны вясельныя строі Мінскай вобласці

30 сентября 2021

Вясельныя строі Мінскай вобласці, якія насілі напрыканцы XІX і да 60-х гадоў XX стагоддзя, прадэманстраваны на выставе ў мастацкай галерэі Пушкінскай бібліятэкі. Сукенкі розных фасонаў і касцюмы з адпаведнымі вясельнымі аксесуарамі - цікавыя сведкі мінулых гадоў. Спецыялісты шылі строі з улікам асаблівасцяў кожнага раёна па старадаўніх фотаздымках тых часоў. Так, напачатку XX стагоддзя вясельнай сукенкай магло быць любое каляровае святочнае адзенне, потым спадніца стала карацейшай, а ў моду ўвайшоў доўгі вэлюм. У пасляваенны час пераважалі строгія ўборы. Жаніхі адзявалі ваенную парадную форму і ўзнагароды. 

Выставу вясельных ўбораў мінулых гадоў дапаўняюць арыгінальныя фотаздымкі маладых тых часоў з усімі рэгіянальнымі адметнасцямі Мінскай вобласці.