На выхадных у Беларусі будзе даволі халодна

3 октября 2014

Малавоблачнае з начнымі замаразкамі надвор'е ўсталявалася ў першыя дні кастрычніка. Днём паветра праграваецца да 16 градусаў. Уначы замаразкі да мінус 5. У суботу і нядзелю надвор'е істотна не зменіцца. Гэтак жа як і на наступным тыдні. Першы месяц восені апынуўся практычна на 2 градусы цяплей, чым звычайна.