На выхадныя сіноптыкі прагназуюць камфортнае і сухое надвор'е

15 июля 2016

Мінская вобласць будзе пад уплывам высокага атмасфернага ціску, дажджавыя хмары абмінуць сталічны рэгіён - ападкаў не чакаецца. У суботу днём да  плюс 27 градусаў, ноччу каля 15 градусаў цяпла.

Аляксандр Бяганскі, начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: 

"У нядзелю ноччу яшчэ захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму ў асноўным будзе  без дажджоў. З паўднёвага захаду і поўдня Еўропы  змяшчэнне франтальнага падзелу, таму ў дзённыя гадзіны прагназуем  кароткачасовыя дажджы, не выключаныя навальніцы. Тэмпературны фон застанецца ранейшым - да 28 градусаў".

Тым не менш працоўны тыдзень пачнецца новымі атмасфернымі франтамі. Надвор'е  пагоршыцца – на большай частцы Мінскай вобласці і ў сталіцы прагназуюцца навальнічныя дажджы. Не выключаюць сіноптыкі і парывістага ветру. Тэмпературны ж фон не зменіцца.