На цэнтральнай плошчы Гродна сёння прайшоў урачысты мітынг

7 ноября 2014
Кветкі - традыцыйныя гваздзікі - і сімвалічная дэманстрацыя. У гадавіну Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ветэраны, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый і простыя гараджане ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Леніну. І хоць гісторыя свята 7 Лістапада захавалася ў большасці сваёй толькі ў падручніках, для многіх беларусаў гэты дзень па-ранейшаму застаецца значным як важная вяха ў гісторыі краіны, ідэалы якой не страцілі актуальнасць.

Сёння ж на мітынгу не абышлося і без сімвалічных падарункаў. Члены камуністычнай партыі і ветэраны абмянялі свае партыйныя пасведчанні на новыя. А таксама атрымалі на памяць кнігі з гістарычнымі нарысамі пра мінулую эпоху і Кастрычніцкую рэвалюцыю, напісаныя гродзенскім гісторыкам.