На старце вясновых палявых работ аграрыі Мінскай вобласці. Раскажам, на якія айчынныя сарты азімага рапсу і ячменю робяць стаўку

12 марта 2024

Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці чакаюць старту пасяўной. Начны мінус не дазваляе аграрыям працаваць паўнавартасна. Тым не менш ужо некалькі раёнаў пачалі яравую сяўбу. Сярод іх - Клецкі і Бярэзінскі. Агульны ж аб'ём гэтай пасяўной - больш за 100 тыс. га. А вось нашы навукоўцы-аграрыі працуюць круглы год. Сярод актуальных задач - стварэнне айчынных сартоў азімага рапсу і ячменю. Аляксей Кандраценка расскажа пра пробы зямлі вакол Жодзіна, дзе працуюць вучоныя.

На старце вясновых палявых работ

Селекцыйна-насенняводчы цэнтр - гэты пачатак усяго раслінаводства ў Беларусі. Прасцей кажучы, гэта вытокі будучай хлебнай нівы! Тут вырабляюць каля 2,5 тыс. тон арыгінальнага насення. З іх 600-800 т - яравыя. Залаты фонд чысцяць, калібруюць, апрацоўваюць інсектыцыдам і фунгіцыдам, а таксама мікраэлементамі. Так насенне атрымлівае сілкаванне для росту.

У пошуках яшчэ адной "птушкі" адправімся ў палі, дзе навукоўцы вырошчваюць азімыя культуры. "Буслік" - сорт азімага ячменю - добра перазімаваў. Вось-вось і пачнецца вегетацыя.

Адна з самых важных і запатрабаваных у АПК! Культура, з якой пачынаецца масавае жніво. Азімы ячмень - сорт "Буслік", які ў залежнасці ад кліматычных умоў дае больш за сотню цэнтнераў з гектара.

У лабараторыях Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па земляробстве выкарыстоўваюць самыя сучасныя падыходы і методыкі біятэхналагічнага, генетычнага, біяхімічнага аналізу. Адна з прынцыповых задач - паскарэнне селекцыйных працэсаў.

Пад ураджай гэтага года дзяржаўны рэестр нашай краіны папоўніўся двума дзясяткамі сартоў айчыннай селекцыі. Яшчэ больш за 30 навукоўцы перадалі на сортавыпрабаванні.

Асаблівай ураджайнасці сёлета чакаюць і ад азімага рапсу. Для новага гадавальніка гібрыдызацыі гэтай культуры адвялі 50 га, з якіх плануюць атрымаць больш за 60 т чыстага насення.