На сайце Белтэлерадыёкампаніі прайшла анлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі турбізнесу

17 июня 2016

Самыя папулярныя кірункі для адпачынку сярод беларусаў - Балгарыя, Турцыя, Грэцыя, Кіпр і Іспанія. Дарэчы, пуцёўкі ў Турцыю, у параўнанні з мінулым годам, патаннелі на 30%. Такой інфармацыяй падзяліліся прадстаўнікі турбізнесу падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Сярод гастранамічных тураў абсалютны лідар - Грузія. Па бюджэтны адпачынак адпраўляюцца ва ўкраінскую Затоку. Ад прыгажосці беларускай прыроды атрымліваюць асалоду турысты з Расіі, Кітая, В'етнама. А вось еўрапейцам па душы мемарыяльныя комплексы: "Брэсцкая крэпасць-герой" і "Хатынь". Такім чынам, інфармацыя аб найбольш аптымальных турах, аб лепшых аграсядзібах краіны, аб правільным афармленні страховак і турыстычных квэстах у Мінску - на нашым сайце tvr.by.