На раскопках у наваколлях Буйнічаў знойдзены астанкі 14 воінаў і 11 імянных медальёнаў

26 июня 2020
Астанкі 14  воінаў,  якія загінулі пры абароне Магілёва летам 1941-га, а таксама 11 імянных медальёнаў. Такі вынік "Вахты памяці" - сумеснай пошукавай экспедыцыі гісторыка-патрыятычнага клуба "Вікру" і 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Мінабароны. Раскопкі на месцы жорсткіх баёў праходзілі ў наваколлях Буйнічаў, а таксама  пасёлкаў Цішоўка, Зацішша і Прысна. Знойдзены некалькі імянных рэчаў салдат. Зараз шукаюць іх родных. Высветліць месцы бітваў пошукаўцам удалося дзякуючы аэраздымкам 1941 года. Эстафету "Вахты памяці" падхопяць Чавусы, Слаўгарад і Быхаў.