На праспекце Незалежнасці аднаўленне дарожнага пакрыцця будзе завершана да канца лета

23 июля 2013
Для рамонтных работ выбраны найбольш праблемныя ўчасткі - ля прыпынкаў грамадскага транспарту. Дарэчы, мяняюць дарожнае палатно па новай тэхналогіі. Гэта не ямачны рамонт, а замена верхняга пласта асфальту. Зрэшты, усе работы праходзяць уначы, каб не ствараць нязручнасцяў аўтааматарам.