На палігоне Алабіна ў Расіі адбыўся другі паўфінал конкурсу "Танкавы біятлон"

2 сентября 2021

Сёння на палігоне Алабіна адбыўся другі паўфінальны заезд конкурсу "Танкавы біятлон". Ён павінен быў праходзіць напярэдадні, але з-за моцнага ліўня гонку перанеслі. Траса не паспела высахнуць і больш нагадвала балота. Гэта моцна абцяжарыла праход танкаў па маршруце, немагчыма было набраць высокую хуткасць. Беларусы выступалі на сінім танку, а нашымі сапернікамі былі каманды з Сербіі, Манголіі і Узбекістана. Спаборнічалі ў конкурсе "Эстафета", па напружанні самым эмацыянальным, бо ішла барацьба за выхад у паўфінал. Ад кожнай краіны ўдзельнічалі па 3 экіпажы. Згодна з правіламі, каманды праходзяць 4 кругі і паражаюць розныя тыпы мішэняў. Нягледзячы на дрэннае надвор'е, беларускія экіпажы паказалі добрую стральбу, але з-за размытай трасы не змаглі набраць высокую хуткасць. У выніку ні адна з каманд гэтага заезду не прайшла ў фінал.

У фінал выйшлі 4 каманды, якія ўдзельнічалі ў першым паўфінальным заездзе. Гэта Расія, Кітай, Казахстан і Азербайджан. Наймацнейшы вызначыцца ў фінале, які адбудзецца ў дзень закрыцця "Армейскіх гульняў", 4 верасня, на палігоне Алабіна.