На палігонах Беларусі актыўная фаза вучэнняў "Захад-2017"

17 сентября 2017

Сёння "Захад-2017" перайшоў у актыўную фазу. Такім чынам пачаўся другі этап стратэгічных сумесных вучэнняў Узброеных Сіл Беларусі і Расіі. Ён прадоўжыцца чатыры дні і завершыцца 20 верасня.

Зараз асноўныя дзеянні адбываюцца на палігоне Ружанскі. Там працуе і наша здымачная група. Авіяцыя Беларусі і Расіі нясе баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. Самалёты з паветра прыкрываюць войскі на зямлі, якія аднаўляюць кантроль на мяжы. Авіятары дзейнічаюць у розных баявых парадках. Наносяць адзінкавыя ўдары. Працуюць парамі і звёнамі. Такія ж задачы і ў лётчыкаў на палігоне Даманава. Тут самалёты нясуць баявое дзяжурства і ахоўваюць баявыя пазіцыі. Кіраўнік вучэння з нашага боку - генерал-маёр Белаконеў - даў папярэднія ацэнкі дзеянням падначаленых.

Нагадаем, вайскоўцы адаб'юць умоўную агрэсію супраць Саюзнай дзяржавы. Па задумцы манеўраў, варожыя бакі размешчаны ў межах рэальных граніц Беларусі. Розыгрыш баявых дзеянняў праходзіць на шасці палігонах і двух участках мясцовасці. Падраздзяленням трэба знайсці, блакіраваць і знішчыць незаконныя ўзброеныя фарміраванні. Мы ўважліва сочым за падзеямі.

Справаздачу журналістаў Агенцтва тэленавін глядзіце сёння вечарам у выніковай праграме "Галоўны эфір".