Сюжэт-дайджэст навін Магілёва

14 апреля 2018

Нішто не забыта - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны адзначылі Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Выхаванцы Шклоўскага інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку атрымалі чарговы падарунак. У Магілёве пачалі фіксацыю правапарушэнняў на дарогах незвычайныя камеры. Насычаным на падзеі выдаўся тыдзень для ўсходняга рэгіёна краіны. Падрабязнасці ў наступным дайджэсце.

Расказвае Андрэй Ястрабаў.

Асвенцім, Заксенхаўзен, Дахау, Равенсбрук, Майданек, Трэблінка. Гэтыя і іншыя месцы на карце Еўропы былі пераўтвораны фашыстамі падчас Вялікай Айчыннай у лагеры смерці, сродак масавага знішчэння людзей. На тэрыторыі Беларусі налічвалася 260 канцэнтрацыйных лагераў. Найбольш вялікія - у Мінску: Трасцянец. Таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку, Бабруйску. Там былі знішчаны амаль 1,5 мільёна чалавек.

11 красавіка ў Міжнародны дзень вызвалення вязняў у Магілёве жывыя сведкі тых падзей ля помніка пад назвай “Дзецям вайны” ўшанавалі памяць усіх ахвяр фашызму. Ветэраны, прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх арганізацый, выканкама ўсклалі кветкі да абеліска.

Нішто не забыта. Памяць вязняў, якія загінулі ў канцлагерах падчас Вялікай Айчыннай, у Магілёве ўшанавалі хвілінай маўчання.

Падарунак атрымалі выхаванцы спецыялізаванай школы-інтэрната для дзяцей з праблемамі зроку. Гэта стол для малога тэнісу, яго спецыяльна заказалі ў Італіі. Замест сеткі - шкло, а мячык звініць, як бразготка. Сродкі на набыццё спартыўнага абсталявання ўдалося сабраць дзякуючы дабрачыннай акцыі “Сагрэем дзіцячыя сэрцы”.

У планах установы - правядзенне нават чэмпіянатаў па настольным тэнісе.

Адсутнасць тэхагляду, праезд на чырвоны, заезд за стоп-лінію, нават няправільныя манеўры - шырокі спектр парушэнняў пачалі рэгістраваць спецыяльныя камеры фотафіксацыі ў Магілёве. Гэта распрацоўка расійскіх спецыялістаў, якая пачала працаваць у Беларусі. Усталяваны камеры на галоўным праспекце абласнога цэнтра і на самым доўгім мосце горада - па вуліцы Каралёва. Такая навінка аказалася актуальнай.

Як запэўніваюць спецыялісты, такія камеры можна настроіць і на фіксацыю адсутнасці рэменя бяспекі, альбо гаворку вадзіцеля па мабільным тэлефоне падчас руху. У планах усталяваць іх на 65 скрыжаваннях Магілёва. Паведамленні пра парушэнні з сумамі штрафаў вадзіцелям будуць дасылаць па пошце.