На Міжнароднай кніжнай выставе прэзентавалі кнігу "Спорт вышэйшай пробы. Еўрапейскія і Алімпійскія гульні"

7 февраля 2019

Насычаны дзень сёння на Міжнароднай кніжнай выставе. У "БелЭкспа" дэманструюцца 400 экспанатаў з 35 краін. Сёння прэзентавалі кнігу "Спорт вышэйшай пробы. Еўрапейскія і Алімпійскія гульні", а таксама даведнік да II Еўрапейскіх гульняў. Адзначым, менавіта галоўны спартыўны старт года, які пройдзе ў Мінску ў чэрвені, і Год малой радзімы сталі асноўнымі тэмамі кніжнага форуму.

Сёння госці выставы ўбачылі трохтомнік пад назвай "Янка Купала". А зараз у "БелЭкспа" праводзяць майстар-клас па саломапляценні.