У Мінску падлеткаў будуць вучыць блогерству і самапрэзентацыі

4 сентября 2019

Школа блогераў. Новы гурток для дзяцей і падлеткаў адкрывае Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь". Актыўных юнакоў і дзяўчат будуць вучыць 

блогерскаму майстэрству, а таксама мастацтву самапрэзентацыі. У праграме стварэнне ўласных акаўнтаў у сацыяльных сетках. 

Паспрабаваць сябе ў ролі блогера запрашаюць школьнікаў і студэнтаў ад 13 да 21 года.

Зараз у цэнтры праходзіць падрыхтоўка выкладчыкаў і распрацоўка планаў заняткаў. Запіс у групы ідзе актыўна. А першы ўрок прызначаны на 10 верасня.