На Кастрычніцкай плошчы заканчваецца ўпрыгожванне галоўнай елкі Беларусі

1 декабря 2021

Галоўная ёлка краіны амаль гатова сустракаць новы 2022. На Кастрычніцкай плошчы заканчваецца ўпрыгожванне велічнага навагодняга дрэва. Святочны ўбор аздобяць 4 з паловай тысячы барвова-залатых цацак. У вячэрні час на пухнатых галінках заіскрыцца больш за кіламетр гірляндаў. Па ўсёй вышыні ёлкі (а гэта 33 метры) - піксельная вуаль. На самой жа плошчы ўсталююць 28 светлавых фантанаў вышынёй  3 метры. LED-лямпы створаць ілюзію перацякання вады. Навагодняя ілюмінацыя заззяе ў сталіцы 15 снежня.