На тыдні рашэнне аб павышэнні пенсіённага ўзросту ў Беларусі набыло юрыдычную сілу

17 апреля 2016

Прэзідэнт падпісаў указ "Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння".

Узрост выхаду на заслужаны адпачынак для мужчын і жанчын павялічаны на тры гады. Ісці мы да гэтага будзем паступова - 6 гадоў: крок за крокам па паўгода, пачынаючы з студзеня 2017. У выніку запланаваны дадатак пенсіённага ўзросту на тры гады атрымаем да 2023. Жанчыны будуць выходзіць на пенсію ў 58 гадоў, а мужчыны - у 63.

Да 2023 года тыя, хто нарадзіўся ў адным годзе, могуць сысці на пенсію ў розным узросце. Для прыкладу возьмем наступны год. Усё залежыць ад даты нараджэння. Калі яна выпадае на першую палову года, значыць, з дадаткам 6 месяцаў паспееце дасягнуць пенсіённага ўзросту ўжо ў 2017. А калі нарадзіліся ў другім паўгоддзі, на пенсію можна будзе сысці толькі ў 2018. Такая розніца знікне толькі ў 2023.

Змены закрануць і льготныя пенсіі, напрыклад, вайскоўцаў, сілавікоў або тых, хто працуе на шкодных вытворчасцях. Іх пенсіённы ўзрост прапарцыйна па паўгода вырасце на тыя ж тры гады. Так, калі вайсковец раней мог сысці на пенсію ў 45, то ў 2023 годзе будзе сыходзіць ужо ў 48 гадоў. А па спісе шкодных вытворчасцяў замест 50 гадоў на заслужаны адпачынак праз 6 гадоў будуць сыходзіць у 53 гады.