На тыдні будзе сонечнае і камфортнае надвор'е

29 августа 2016

Каляндарнае лета не скончыцца - на тыдні будзе сонечнае і камфортнае надвор'е. Толькі заўтра тэмпература паветра панізіцца да 19-21 градуса, чакаюцца кароткачасовыя дажджы. З серады - зноў сухое надвор'е, удзень будзе сонечна, але характэрнай асаблівасцю стануць халаднаватыя раніцы.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У далейшым надвор'е ў нашай сталіцы палепшыцца, мы будзем знаходзіцца ў полі высокага атмасфернага ціску. Да канца тыдня ў Мінску істотных ападкаў не чакаецца. І тэмпература будзе паступова расці, у першыя восеньскія выхадныя гэта будзе 22-24 градусы цяпла. Гэта значыць усталюецца такое камфортнае для восені надвор'е".

І ў цэлым тэмпература паветра ў першай дэкадзе верасня чакаецца на тры градусы вышэйшай за норму.