На малой радзіме Шымона Перэса адкрылі памятны знак

2 августа 2023

Памятны знак славутаму земляку адкрылі сёння ў вёсцы Вішневе, што ў Валожынскім раёне. Дзявяты прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Шымон Перэс нарадзіўся тут 2 жніўня 1923 года. Сёння палітычнаму і грамадскаму дзеячу споўнілася б 100 гадоў. На малой радзіме побач з домам знакамітага земляка ўсталявалі памятны знак з сімвалічнай шыльдай на трох мовах. Падзея аб'яднала мясцовых жыхароў, кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.

У адзінаццацігадовым узросце Шымон Перэс разам з сям'ёй  пераехаў у Ізраіль. Ужо ў дарослым узросце славуты зямляк двойчы вяртаўся на малую радзіму. Былі на беларускім  "месцы сілы" і яго сваякі.

Дарэчы, месца сімвалічнае не толькі для двух народаў. Турысты таксама прыязджаюць на малую радзіму Шымона Перэса, каб набраць вады з калодзежа, які шанаваў палітык.