На "Лініі Сталіна" з размахам адзначылі дзень ракетных войскаў і артылерыі

22 ноября 2015

Дзясяткі залпаў зброі, сотні стрэлаў і цэлы шквал артылерыйскага агню. У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" з размахам адзначылі дзень ракетных войскаў і артылерыі. Наведвальнікі комплексу ўбачылі тры ваенна-гістарычныя рэканструкцыі з удзелам артылерыйскіх разлікаў розных эпох. Мушкецёры, салдаты часоў вермахта і Вялікай Айчыннай вайны разыгралі сапраўдныя баталіі. Так з чаго пачыналася гісторыя сучаснай артылерыі або, як яе яшчэ называюць багіня вайны, даведваўся Аляксандр Харавец.

Гармата, ядро, залп і разлік усяго з двух мушкетаў сапраўды трапляе ў цэль. Прыблізна так зараджалася артылерыя яшчэ ў Вялікім Княстве Літоўскам.

Сёння наведвальнікі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" сталі сведкамі адразу трох гістарычных эпох. Больш за 100 рэканструктараў разыгралі сапраўдныя баталіі часоў 17-га стагоддзя, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Найболей відовішчнай атрымалася інсцэніроўка аперацыі "Баграціён". У імправізаваным наступленні ўдзельнічаюць 12 адзінак рознай тэхнікі. Легендарныя танкі Т-34 і БТ-7, нямецкі Штуг-3, савецкія супрацьтанкавыя прылады, гаўбіцы і мінамёты, а таксама некалькі сотняў кілаграмаў піратэхнікі.

Таксама для наведвальнікаў комплексу працавалі і дзясятак інтэрактыўных пляцовак. Пакуль адны спрабавалі выкаваць сабе цвік на шчасце або расфарбаваць танк, іншыя кідалі гранату, стралялі з лука і пераадольвалі паласу перашкод.

Тут жа размясцілася і выстава артылерыйскіх сістэм. Ад 45-міліметровай супрацьтанкавай гарматы да сістэмы залпавага агню БМ-13. Прасцей кажучы, "кацюша". Менавіта гэтая прылада падчас Вялікай Айчыннай наводзіла сапраўдны жах на фашыстаў.

І сёння ж гледачам прадставілі фрагменты танка "Клім Варашылаў - 1". Гэтую магутную машыну часоў Вялікай Айчыннай Вайны атрымалася адшукаць у Сенненскім раёне. У 1941 годзе, прарываючыся з акружэння, цяжкая тэхніка ўгразла ў гразкім багністым месцы. У выніку экіпаж прыняў рашэнне яе падарваць.

Зрэшты, і сёння ракетныя войскі і артылерыя нашай краіны падтрымліваюць баявую славу нашых дзядоў і знаходзяцца ў пастаянным развіцці. Да прыкладу, ужо ў наступным годзе на ўзбраенне беларускай арміі паступіць рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланез". Гэта айчынная распрацоўка, якую ўпершыню прадставілі на парадзе 9 мая падчас святкавання 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.