"На кантролі Прэзідэнта" сёння вечарам пасля "Панарамы"

14 августа 2019
400 новых рабочых месцаў і рост прамысловай вытворчасці амаль на 8 працэнтаў - вынікі развіцця Оршы за паўгода. Набірае абароты ў рэгіёне і малы бізнес. Тым, хто толькі адкрывае сваю справу, дапамагаюць з афармленнем дакументаў і на 5 гадоў бясплатна даюць памяшканне. Чарговая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта" прысвечана Аршанскаму раёну. Сёння вечарам пасля "Панарамы".