На кантролі мэра Мінска добраўпарадкаванне і стан прылеглых да чыгункі тэрыторый

18 ноября 2021

Добраўпарадкаванне і стан тэрыторый уздоўж сталічнай чыгункі - сёння пад кантролем мэра горада і кіраўнікоў адміністрацый раёнаў Мінска.  Маніторынг закрануў усе чатыры напрамкі руху саставаў: да Азярышча, Шчомысліцы, Ждановіч і Калядзіч.  Удзельнікі аб'езду звярнулі ўвагу на стан прамысловых зон, фасадаў пабудоў і агароджаў. Усе неабходныя заўвагі зафіксавалі. Увагу звярнулі таксама  на ўборку сухой расліннасці, дрэў і кустоў, на добраўпарадкаванне прылеглых да чыгункі тэрыторый.