На кантролі ДАІ маршруткі і перавозка пасажыраў

23 мая 2024

Рух маршрутных мікрааўтобусаў па правілах. Мінская Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю ў беларускай сталіцы. Супрацоўнікі ДПС дзяжураць на асабліва ажыўленых участках магістраляў, на дыспетчарскіх станцыях і выездах з горада. Вадзіцелі павінны мець пры сабе ўсе неабходныя дакументы, у тым ліку дзеючы тэхагляд. Стан транспартных сродкаў  на кантролі інспектараў. Таксама ўвага надаецца  перавозцы пасажыраў у салоне - яна павінна ажыццяўляцца бяспечна.

Перавозчыкам нагадваюць: пасажыраў у салоне падчас руху не павінна быць больш за колькасць пасадачных месцаў. За парушэнне правілаў  вадзіцелям маршрутных таксі пагражае штраф.