На беларускай мяжы знішчаны беспілотнік

14 апреля 2022

На беларуска-літоўскай мяжы збіты беспілотны лятальны апарат. Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 красавіка. Пагранічны нарад падчас нясення службы заўважыў квадракоптар, які накіроўваўся з літоўскага боку на тэрыторыю Беларусі. У пазбяганне парушэння паветранай прасторы пагранічнікі адкрылі агонь па паветранай цэлі. У выніку квадракоптар быў збіты.