На беларускай мяжы скарачаецца колькасць кантрольных служб

15 января 2014

Функцыі транспартнага кантролю перададзены мытным органам. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. У сувязі з перадачай функцый уносяцца змены ў нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем міжнародных аўтаперавозак і захаваннем параметраў транспартных сродкаў. Акрамя таго, упаўнаважаныя службовыя асобы мытных органаў надзяляюцца правам складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.