На беларуска-літоўскай мяжы адкрылася зона чакання з сістэмай электроннай чаргі

26 октября 2021

Грузапаток праз Беларусь вырас на 10 %. Сёлета мяжу перасеклі больш за 2 мільёны фур. Гэту інфармацыю  нам паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце. А значыць  транзітная прывабнасць нашай краіны застаецца ў цане ў замежных партнёраў. Сёння на беларуска-літоўскай мяжы адкрылася і зона чакання з сістэмай электроннай чаргі. Камфорт і  перавагі новаўвядзенняў  ацаніў Аляксандр Смірноў.